Мерапрыемства

Ноч музеяў у Доме Ваньковічаў

Ноч музеяў у Доме Ваньковічаў

Музей Дом Ваньковічаў

У суботу, 20 мая, з 15:00 да 22:00 у музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя” ў рамках акцыі “Ноч музеяў” адбудзецца творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”.

У праграме

  • 15:00–16:00 – “Стужка часу” – знаёмства з радаводам Ваньковічаў і складанне свайго сямейнага дрэва.
  • 16:00–17:00 – Майстар-клас “Сем пакаленняў генеалагічнага дрэва – сем прыступак да пазнання сябе. Ключы да свайго радаводу” ад астролага Анжалікі Шаставец. 
  • 16:00–17:00 – Майстар-клас па вырабе аўтарскіх паштовак-выцінанак у рамках выставы “Папяровыя мары”.
  • 15:00–17:00 – “Бяседа пад гарбату” – тэатральная замалёўка ў чайным пакоі.
  • 16:00–18:00 – Дзіцячы куток – размалёўкі, фотазона, майстар-клас “Забяры музей з сабой”, тут кожны ахвочы зможа вырабіць макет музея. Падчас інтэрактыву “Змясці карціну ў раму” вы зможаце пабыць у ролі мастака і стварыць свой аўтарскі нацюрморт з прадстаўленых прадметаў.
  • 17:00–18:00 – Урок рэверанса ад артысткі балета Анастасіі Федарцовай.
  • 17:30–19:00 – Азнаямленне са шляхецкім адзеннем на сармацкіх партрэтах нашай сядзібы. Майстэрня па вырабе ўпрыгожванняў са стужак “Ажурная філігрань”.
  • 18:00–19:00 – Знаёмства з геральдыкай на беларускіх землях. Пакой рамесніка “Шляхецкі сувенір”. На майстар-класе кожны жадаючы зможа стварыць магніт-герб вядомай шляхецкай сям’і альбо сваёй сям’і.
  • 19:00–20:30 – “Музычны вечар у Ваньковічаў” з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У праграме прагучаць вакальныя творы кампазітараў розных эпох – ад барока да XXI стагоддзя – заходнееўрапейскіх, беларускіх, рускіх і кітайскіх кампазітараў.
  • 20:30–22:00 – Сюжэтна-гульнявая праграма “Мова веера” пазнаёміць удзельнікаў з гісторыяй і паходжаннем гэтага аксесуара, дазволіць у гульнявой форме асвоіць разнастайнасць веерных знакаў, убачыць вееры ў музейнай калекцыі. Удзельнікі праграмы з дапамогай веера разыграюць сцэны, якія дазволяць ім перанесціся ў іншую гістарычную эпоху, дзе веер адыгрываў ролю найважнейшага элемента свецкага жыцця.

Квэст “Таямніцы старажытнай сядзібы” – вас чакаюць актыўны пошук загадак у інтэр’еры сядзібнага дома, цікавыя пытанні і выпрабаванні.

Уваход на мерапрыемства па білеце ў музей. 

Тэлефон для даведак: (017) 358 88 78

іншыя выставы
Вялікапакутніца Параскева Пятніца
Вялікапакутніца Параскева Пятніца

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі
Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі
Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мінхва: Мастацтва Карэі
Мінхва: Мастацтва Карэі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень