Ноч музеяў у Мастацкім. Жураўлі над Беларуссю

Ноч музеяў у Мастацкім. Жураўлі над Беларуссю

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Нацыяльнальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь традыцыйна далучаецца да штогадовай міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і запрашае ўсіх стаць часткай святочнага дзейства, якое пройдзе ў Мастацкім 17 мая 2025 з 18.00 да 24.00.

Тэма сёлетняй Ночы – “Жураўлі над Беларуссю” – абрана невыпадкова. Жораў – адна з самых любімых народам птушак. Горды, прыгожы журавель здаўна лічыўся ў славян сімвалам усеагульнага шчасця і радасці, дабрабыту і росквіту, а вяртанне журавоў з выраю ўспрымалася знакам абнаўлення жыцця. Вобраз лунаючых у блакітнай высі жураўлёў на Беларуссю быў шматкроць апеты ў літаратурных творах і выяўленчым мастацтве. 

У ХХ стагоддзі, дзякуючы паэтычнаму вобразу, створанаму Расулам Гамзатавым і ўвасобленым у песенным выкананні Марка Бернэса, жураўлі сталіся сімвалам мужнасці і неўміручасці народнага подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівае гучанне набываюць словы гэтай песні ў святочны юбілейны 80-ы год Вялікай Перамогі. 

У аснову канцэпцыі Музейнай Ночы пакладзена захапленне і пачуццё бясконцай любові да беларускай культуры, а таксама ўдзячнасці нашага пакалення за мірнае неба над галавой. Новыя экспазіцыі, тэатральныя замалёўкі, харэаграфічныя пастаноўкі, светлавыя і мультымедыйныя інсталяцыі, вакальнае і інструментальнае мастацтва, інтэрактыўныя лакацыі і квэсты з падарункамі ад Партнераў праекта ў межах Ночы натхняць наведвальнікаў глыбей пазнаёміцца з гісторыяй і мастацтвам Беларусі, наблізяць да багацейшай культурнай спадчыны краіны.

“Ноч музеяў у Мастацкім. Жураўлі над Беларуссю” – унікальная магчымасць зірнуць на музейную прастору з незвычайнага ракурса, адкрыць для сябе свет, напоўнены таямніцамі і новымі ўражаннямі.

Генеральным партнёрам акцыі выступае плацёжная сістэма Белкарт.

Кошт білета для дарослых – 20 рублёў, для навучэнцаў і студэнтаў – 10 рублёў.

Шматдзетныя сем’і, уладальнікі карты госця НММ змогуць наведаць мерапрыемства бясплатна (па прад'яўленні адпаведнага дакумента).

Старт продажу білетаў пачнецца 14 мая. Набыць іх можна ў касе музея (вул. Леніна, 20 і вул. К.Маркса, 24) і анлайн на сайце музея.

Куратар праекта “Ноч музееяў у Мастацкім” – Шантар Дзіяна Георгіеўна, загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынга.

Ноч музеяў 2025. Жураўлі над Беларуссю. Праграма
Фота
іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь