Мерапрыемства

Ноч музеяў. Траекторыя святла – 85

Ноч музеяў. Траекторыя святла – 85

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

«Ноч музеяў» – падзея, якую наведвальнікі чакаюць цэлы год, яна ахутана таямніцай і асаблівай магіяй, бо ў гэты час музей паўстае перад сваім гледачом зусім у іншым амплуа. У гэтым годзе мы вырашылі дадаць трохі святла ў начное жыццё Мастацкага.

Мы запрашаем і вас стаць часткай нашай захапляльнай траекторыі 18 мая з 18:00 да 02:00.

Генеральным партнёрам акцыі сёлета выступае плацёжная сістэма Белкарт.

Старт продажу білетаў на мерапрыемства пачнецца 12 мая. Набыць іх можна ў касе і анлайн на сайце музея. Кошт наведвання ў “Ноч музеяў” складзе 15 рублёў для дарослых, 7 рублёў – для дзяцей, для ўладальнікаў карты госця НММ – бясплатна.

Ноч музеяў. Траекторыя святла - 85. Праграма

17:40 Выступленне ансамбля Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (пляцоўка перад музеем).

18:00 Урачыстае адкрыццё Ночы музеяў 2024

18:00 – 02:00 Інтэрактыўная пляцоўка “Святло і тэхналогіі” ад FUNGI studio (рускае мастацтва, 5 зала)

18:00 – 22:00 Дзіцячая кіназала пры падтрымцы Белкарт і Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”(выставачны корпус, 4 паверх)

18:00 – 02:00 Інтэрактыўная пляцоўка “Сонечная сістэма” (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 1 зала)

18:00 – 22:00 Квэст “Святло – галоўны герой у карцінах музея” з падарункамі ад Белкарт

18:30 Адкрыццё выставы “Вадзім Качан. Малюнкі часу і святла. Метамарфозы фатаграфіі” (пераходная галерэя)

18:30; 20:30; 22:30 Майстар-класы па скетчынгу ад FUNGI studio (рускае мастацтва, 5 зала)

19:00 – 22:00 Майстар-клас па лінагравюры ад Афістон Маркет (вялікая галерэя)

19:00 – 20:00 Інтэрактыўная лакацыя па роспісе папяровага посуду (мастацтва краін Усходу)

19:00 – 23:00 Ансамбль сучаснага танца ArtDance (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 2 зала)

20:00 – 23:00 Лакацыя і квэст ад Інтэрактыўнага музея музыкі (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 4 зала)

20:00 – 22:00 Майстар-класы ад Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А. Кедышкі: роспіс шопераў (мастацтва краін Еўропы), выцінанка (выставачны корпус, 3 паверх), малюнак кавай (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 1 зала)

21:00 – 22:00 Лакацыя “Вясёлыя партрэты” (партрэтны жывапіс XVI-XVIII стст.)

21:00 – 02:00 Назіраем за Месяцам з Віктарам Малышчыцам (ля ўваходу пры добрым надвор’і)

21:00 Канцэрт ансамбля Nota Bene “Танга ў святле Месяца” (белая зала)

21:00 – 23:00 Канцэрт-флешмоб хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзяка (выставачны корпус, 4 паверх)

22:00 і 23:30 Праграма "Свет навобмацак" ад цэнтра “Нябачны свет” пры падтрымцы Белкарт (выставачны корпус, 3 паверх; колькасць удзельнікаў абмежавана)

22:00 – 00:00 Плэйбэк-тэатр (выстава “Рэпін і вучні”)

22:00 і 01:00 Імерсіўныя паказы KIKO RICHEN ATELIER і тэатра танца Motion Dance (белая зала)

23:00 і 00:00 Лазернае шоу “Мастацкаму – 85”пры падтрымцы Белкарт (белая зала)

00:15 Канцэрт хору Polifonica (белая зала)

Музычнае афармленне вечара ад Інтэрактыўнага музея музыкі і салісткі аркестра Вялікага тэатра Беларусі Веранікі Грабоўскай (арфа)

На працягу ўсёй Ночы музеяў:

  • Фотазоны, фотабудка і зона працы мастака-шаржыста ад Белкарт
  • Выстава рэтра-аўтамабіляў
  • Светлавыя інсталяцыі ад Дылайтэк
  • Відэа-арт ад Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
  • Тэатр танца Motion Dance
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30