З 1 кастрычніка па 30 лістапада ў залах павільёна “Рэспубліка Беларусь” прадстаўлена ўнікальная экспазіцыя, якая дэманструе прыгажосць і багацце нацыянальнай беларускай культуры.
У выставачнай прасторы прадстаўлены традыцыйныя беларускія рамёствы, а таксама жаночы строй канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.
Экспазіцыю дапаўняе тэматычная фотазона, прысвечаная беларускаму традыцыйнаму святу ўраджаю “Дажынкі”.