Прафесійны інтарэс Ларысы Давідаўны Фінкельштэйн ахопліваў разнастайныя сферы беларускага мастацтва: дэкаратыўнае мастацтва XX–XXI стст., мастацтва на стыку станковага і дэкаратыўнага XX–XXI стст., авангард 1970–1990 гг., упершыню ў Беларусі стварыла цыкл выстаў, прысвечаных мастакам-яўрэям у мастацтве Беларусі і яўрэйскай тэматыцы ў творчасці беларускіх аўтараў. У апошнія гады фокус даследавання быў накіраваны на даследаванне і папулярызацыю сучаснага беларускага тэкстыльнага мастацтва.
На працягу сваёй прафесійнай дзейнасці была актыўным удзельнікам сучаснага мастацкага жыцця Беларусі, нязменным госцем адкрыцця выстаў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, ведала кожнага мастака асабіста, яе вітальныя словы заўсёды гучалі нетрывіяльна. З’яўляючыся непасрэдным удзельнікам і сведкам развіцця беларускага выяўленчага мастацтва на працягу 50 гадоў, пачала пісаць успаміны, якія засталіся незавершанымі.
Глыбока смуткуем у сувязі са стратай, якая напаткала культуру Беларусі, і выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім Ларысы Давыдаўны Фінкельштэйн.