Першыя пробы

Першыя пробы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на выставу лінагравюр навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

За 75 гадоў каледж набыў статус адной з вядучых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі мастацкага профілю краіны. Мінскае мастацкае вучылішча (менавіта так спачатку называўся каледж) стала для многіх знакамітых мастакоў першай прыступкай на іх прафесійным шляху. Каледж сёння ­– цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры і дызайну. Захаванне лепшых традыцый, спалучэнне высокага майстэрства выканання з вынікамі творчага вопыту заўсёды будуць галоўнай вартасцю навучальнай установы.

Лінагравюра – адна з тэхнік эстампнай, альбо тыражнай, графікі і адносіцца да высокага друку. Такім чынам, фарба накатваецца на паверхню формы. Для гравіроўкі выкарыстоўваюцца спецыяльныя разцы – штыхелі, пры друку звычайна выкарыстоўваецца афортны станок. Гэтая тэхніка прайшла доўгі шлях развіцця і за час свайго існавання ўвабрала ў сябе рысы гравюры на дрэве, творчыя вынаходкі папярэдніх пакаленняў і сучасныя тэндэнцыі. У гэтай тэхніцы ў розныя часы працаваў шэраг знакамітых мастакоў: Сямён Герус, Генадзь Грак, Алена Лось, Наталля Паплаўская, Уладзімір Правідохін, Анатоль Тычына, Васіль Шаранговіч, Антон Ясюкайць. 

Асноўнымі сродкамі выразнасці ў лінагравюры выступаюць кантрастныя плямы і штрыхі: менавіта пры дапамозе такіх вельмі лаканічных мастацкіх сродкаў графічная выява увасабляе закладзены ў ёй вобраз. Лінагравюра, дастаткова простая і даступная тэхніка з магчымасцю шматразовага тыражавання, можа выкарыстоўвацца ў розных галінах мастацкай творчасці, пачынаючы з дзіцячых работ і заканчваючы прафесійным дызайнам.

На выставе будуць прадстаўлены каля 25 графічных работ навучэнцаў каледжа. Яны адлюстроўваюць шырокі дыяпазон творчых манер і кампазіцыйных схем, а таксама ўвагу да каляровай гамы, каларыту, тону, прасторавай глыбіні, пластыцы і яскравай вобразнасці, унікальным стылям аўтараў. Работы ілюструюць сувязь часоў, пераемнасць традыцый і ўзнікненне навацый у беларускім выяўленчым мастацтве.

Выстава будзе працаваць да 15 мая 2024 г.

Куратары выставы – Елізавета Крывецкая і Дарына Зуева, малодшыя навуковыя супрацоўнікі выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Фота
іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30