Праграма дзіцячага дня "Мастацкі клас"

Праграма дзіцячага дня "Мастацкі клас"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Прадстаўляем праграму дзіцячага дня "Мастацкі клас", напоўненую вясёлымі інтэлектуальнымі актыўнасцямі для дзяцей і іх бацькоў!

У гэты дзень вы зможаце стварыць выцінанку сваімі рукамі, даведацца пра таямніцы самай вялікай карціны ў Мастацкім музеі і нават стаць мастаком! Захапляльныя заняткі ў нашым "Мастацкім класе" праявяць вашу крэатыўнасць і яшчэ больш закахаюць у мастацтва. Гучыць цікава? Тады чакаем вас 23 жніўня па адрасе: вул. Леніна, 20.

Наведаць мерапрыемствы можна па ўваходным білеце ў Мастацкі музей.

“Гульня ў нацюрморт”

  • 12:00
  • Для дзяцей ад 7 гадоў

Навошта мастакі так часта малююць яблыкі і лімоны? Які водар у румяных персікаў ці дымчатага вінаграда на карціне Івана Хруцкага? Чаму цудоўны цюльпан губляе свае пялёсткі? Для чаго Ілья Машкоў запоўніў усю карціну пузатымі і знарок буйнымі гарбузамі? Як глядзець карціны, каб пранікнуць у іх сутнасць? Інтэрактыўная экскурсія пашырыць уяўленне дзяцей аб адным з жанраў жывапісу – нацюрморце.

(рускае мастацтва, 5 зала)

“Таямніцы легендарнай карціны”

  • 12:30
  • Для дзяцей і дарослых

Ці зможаце вы раскрыць таямніцы, якія хавае самая вялікая карціна ў Мастацкім музеі? Запрашаем вас здзейсніць падарожжа ў мінулае скрозь манументальнае палатно Валянціна Волкава “Мінск. 3 ліпеня 1944” (1945–1955 гг.)! Неверагодныя факты, утоеныя дэталі і неразгаданыя загадкі чакаюць вас. Ці станеце вы тым, хто ўбачыць нешта новае?

(беларускае мастацтва XX–XXI ст., 2 зала)

Інтэрактыўную зборную праграму можна наведаць толькі па папярэднім запісе! Запіс адкрыецца 21.08 ў 16:00!

Майстар-клас “Выцінанка”

  • 13:00
  • Для дзяцей і бацькоў

Раскрыйце сакрэты чароўнага мастацтва выцінанкі! Мы навучым вас ствараць ажурныя шэдэўры з паперы, ад простых геаметрычных узораў да вытанчаных сюжэтных кампазіцый – і ўсё гэта сваімі рукамі!

(зала старажытнабеларускага мастацтва)

Інтэрактыўны клас “Ствары сваю карціну”

  • 13:30
  • Для дзяцей ад 7 гадоў

Ці марылі вы калі-небудзь стаць умелым жывапісцам? У рамках інтэрактыўнага класа вы адчуеце сабе майстрам, які стварае карціны! Разам мы размалюем фрагменты твораў з калекцыі Мастацкага музея, а затым адправімся на пошукі палотнаў, да якіх яны належаць.

(зала беларускага мастацтва XIX – пачатку XX ст.)

э
о
л
іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь