Расія – Беларусь. Скрыжаванне лесаў

Расія – Беларусь. Скрыжаванне лесаў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

23 снежня 2024 года ў 17.00 у галоуным корпусе (вул. Леніна, 20; Сяродкрыжжа) Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Дзяржаўным Рускім музеем адкрывае беспрэцэдэнтную па маштабе выставу “Расія – Беларусь. Скрыжаванне лесаў”.

У аснове канцэпцыі выставачнага праекта – ідэя аб гістарычнай культурнай агульнасці дзвюх сучасных суверэнных дзяржаў, Расіі і Беларусі, унікальнасці і адзінстве, аўтэнтычнасці і ўзаемаўплывах у прасторы культуры. Прэзентацыя выставы  адбылася 14 верасня ў Мармуровым Палацы Дзяржаўнага Рускага музея ў рамках юбілейнага Х Міжнароднага Санкт-Пецярбургскага форуму аб’яднаных культур.

Урачыстае адкрыццё выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адзначыць экспанаванне беспрэцэдэнтнага ў нашай краіне абменнага выставачнага праекта, які ўключае каля 300 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з багатых збораў двух вядучых мастацкіх музеяў Расіі і Беларусі. 

У чатырох экспазіцыйных залах новага выставачнага корпуса музея (вул. Карла Маркса, 24) будуць прадстаўлены творы майстроў, якія нарадзіліся на гістарычных беларускіх землях і атрымалі прафесійную адукацыю ў расійскіх навучальных установах.  Часта пачатак творчага шляху беларускіх майстроў звязаны з галоўнымі культурнымі цэнтрамі Расіі, з Санкт-Пецярбургам (Ленінградам) і Масквой, дзе, выхаваныя ў рамках традыцыі рускай мастацкай школы, яны ў сваёй творчасці захавалі самабытныя нацыянальныя рысы. 

Прадстаўленыя на выставе творы знаёмяць гледача з творчай спадчынай больш за 50 выдатных майстроў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку Івана Хруцкага, Сяргея Заранкі, Льва Бакста, Аляксандры Экстэр, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Станіслава Жукоўскага, Марка Шагала, Георгія Ніскага, Яўсея Майсеенкі, Мая Данцыга, Ільі Чашніка, Анатоля Каплана, Анатоля Тычыны, Ільі Гінцбурга, Льва Іваноўскага і многіх іншых майстроў, чыё мастацтва стала знакавай часткай сусветнай культурнай спадчыны.

Выставачны праект “Расія – Беларусь. Скрыжаванне лёсаў” актуалізуе ўвагу на глыбокіх культурных расійска-беларускіх сувязях, значнасці гістарычных узаемадзеянняў, якія ўзбагачаюць культуры братніх народаў.

У рамках мерапрыемства ў 16.40 у галоўным корпусе (вул. Ленина, 20; Сяродкрыжжа) Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь запланаваны прэсс-падыход.

Выстава будзе працаваць па 6 красавіка 2025 года.

Генеральны партнёр праекту ў Рэспубліцы Беларусь – кампанія ITMS Беларусь. 

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь