“Вераснёвая ноч у Мастацкім”. Праграма

“Вераснёвая ноч у Мастацкім”. Праграма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Вечар поўны сюрпрызаў!

Ужо ў гэту суботу – 12 верасня – у Мастацкім музеі адбудзецца штогадовая акцыя “Вераснёвая ноч – 2026”

Гэта восень радуе прыхільнікаў мастацтва добрымі навінамі – “Вераснёвая ноч” упершыню пройдзе ў новай выставачнай прасторы Мастацкага музея па адрасе: праспект Незалежнасці, 47. А з 13 да 20 верасня наведаць выставачны корпус № 2 можна бясплатна! 

Не забывайце зазірнуць у наш філіял – “Музей “Дом Ваньковічаў Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.”. У старажытнай сядзібе ў цэнтры Верхняга горада “Вераснёвая ноч” таксама адзначаецца ўпершыню!!! 

Святкуем Дзень горада Мінска і не спім дапазна з Мастацкім! 

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

К. Маркса, 24, 14:00–22:00

16:00 Прэзентацыя каталога “100 шэдэўраў” пры падтрымцы партнёра праекта “ITMS Беларусь”

Месца: сяродкрыжжа

18:00 Лекцыя “Шпацыр па Мінску: горад вачамі беларускіх мастакоў” ад А. А. Лапіцкага 

Месца: беларускае мастацтва XX–XXI ст., 3-яя зала

20:00 Сольны канцэрт-перформанс Ганны Бондаравай “Рэха традыцый: Дыялог часоў” – 12 сусветных прэм’ер

Месца: сяродкрыжжа

15,00 рублёў – дарослыя, 8,00 рублёў – навучэнцы і студэнты, уладальнікі карты госця НММ – бясплатна (у кошт білета ўваходзіць наведванне пастаяннай экспазіцыі (Леніна, 20А) і выставачнага корпуса № 1 (К. Маркса, 24))

Выставачны корпус № 2

праспект Незалежнасці, 47, 14:00–22:00

15:00 Прэзентацыя выставачнай прасторы і часовай экспазіцыі “ВЫБРАНАЕ: жывапіс, графіка, скульптура са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”

17:00 Лекцыя “Горад. Интэрпрэтацыя ў графіцы ў творчасці архітэктара Леаніда Левіна” ад Г. Л. Левінай

19:00 Дуэт віяланчэлі і фартэпіяна “Addict Duo”. Выпускнікі Акадэміі музыкі, уладальнікі спецыяльнага прыза на беларуска-італьянскім фестывале “SuperNova”

10,00 рублёў – дарослыя, 5,00 рублёў – навучэнцы і студэнты

З 13.09 па 20.09 уваход у выставачны корпус № 2 (праспект Незалежнасці, 47) – бясплатны!!!

д
х
п
іншыя выставы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы
Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Празрыстасць
Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея
Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея

Музей Дом Ваньковічаў