Краіна перамог

Краіна перамог

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

28 мая 2025 года ў 17:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця мультымедыйнай планшэтнай выстаўкі “Краіна перамог. Да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Праект створаны пры супрацоўніцтве Дзяржаўнага Рускага музея і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. З 16:30 да 17:30 уваход на адкрыццё выставы вольны.

Выстава стане ўнікальнай магчымасцю для тых, хто знаходзіцца далёка ад Санкт-Пецярбурга, пазнаёміцца з рэпрадукцыямі знакамітых палотнаў з калекцыі Рускага музея, даведацца аб тым, як яны ствараліся, азнаёміцца з выяўленымi на іх падзеямі розных эпох. Кожны экспанат стане акном у мінулае, адлюстроўваючы значнасць памяці аб тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля дабрабыту нашай краіны. 

Жыхары і госці Мінска таксама змогуць азнаёміцца з маштабнай адукацыйна-асветніцкай анлайн-платформай "Краіна перамог", распрацаванай Рускім музеем сумесна з Асацыяцыяй мастацкіх музеяў Расіі і музеямі новых суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Інфармацыйны рэсурс уключае ў сябе навучальныя матэрыялы, лічбавыя копіі гістарычных дакументаў, інтэрактыўныя элементы і многае іншае. 

Выстава будзе экспанавацца з 29 мая па 26 чэрвеня 2025 года ў зале беларускага мастацтва XX–XXI стагоддзяў №2 галоўнага корпуса музея (Леніна, 20).

іншыя выставы
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь