Там, дзе музы падрасталі

Там, дзе музы падрасталі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 3 чэрвеня а 12-й гадзіне.

Пленэр носіць імя Міхаіла Сеўрука, жывапісца, графіка, ілюстратара, які шмат гадоў не толькі тварыў у Нясвіжы, але і прывіваў вучням любоў да мастацтва. Як успамінаў выхаванец яго мастацкай студыі – скульптар Леў Мікалаевіч Гумілеўскі, пуцёўку ў жыццё ў мастацтве ён атрымаў менавіта ад Міхаіла Сеўрука.

Вядомая ісціна, што дзеці – выдатныя мастакі, якія ўмеюць знайсці свежы вобраз, нечаканы ракурс, незвычайнае рашэнне, пластыку і колер як у Маціса, або Маціс знаходзіў гэта ў дзяцей і вучыўся дзіцячай непасрэднасці ў творчасці.

Пленэр для навучэнцаў мастацкіх школ праходзіць сёлета чатырнаццаты раз. Яго канцэпцыя выверылася і стала вызначанай. Дзве пленэрныя работы звязваюцца са зносінамі з прыродай, архітэктурай старога горада Нясвіжа, пішуцца з натуры, і адна праца – кампазіцыйная.

Кампазіцыі прысвячаліся легендам краю, асобным гістарычным асобам: Джавані Марыі Бернардоні, архітэктару, які ствараў значныя архітэктурныя помнікі – жамчужыны нашай культуры; Марыі Даратэі Элізабэт дэ Каcтэлян-Радзівіл, якая стварала комплекс паркаў вакол Нясвіжскага замка ў канцы XIX стагоддзя; Францысцы Уршулі Радзівіл, першай на нашых землях жанчыне-пісьменніцы і драматургу, заснавальніцы тэатра ў Нясвіжы і іншым.

Адзін з найцікавых пленэраў атрымаўся, калі было прапанавана зрабіць кампазіцыю-рэканструкцыю рэгулярных “французскіх” садоў (паркаў), якія ствараліся на тэрыторыі Нясвіжа і наваколля ў XVII–XVIII стагоддзях.

Пленэр 2021 года ўключаў кампазіцыю-прысвячэнне аднаму архітэктурнаму помніку –Дому рамесніка на рынку. Так адзначылі яго 300-годдзе. Як жа цікава была паказана дзецьмі гістарычная рэтраспектыва гэтага дома разам з ратушным пляцам, шумнымі кірмашамі, што праходзілі на ёй!

Пленэр сабраў вакол сябе плеяду таленавітых мастакоў-педагогаў, сапраўдных энтузіястаў пленэрнага руху. За дзіцячымі працамі заўсёды адчуваецца іх таленавітае настаўніцтва, мастацкія перавагі і стылістыка.

За гэтыя гады нязменна паспяхова выступалі каманды мастацкіх школ з Віцебска, Мінска, Полацка, Оршы, Наваполацка, Баранавіч, Салігорска, Слуцка, Клецка, Мазыра, Заслаўя, Стоўбцаў, Лагойска, Жодзіна, Барысава, Маладзечна.

Падобны пленэр ператварыўся ў яркае і значнае для дзяцей і падлеткаў мерапрыемства, якое стымуляваў цікавасць да гісторыі роднай краіны, пашыраў ўяўленне аб мастацтве праз зносіны і абмен вопытам, а таксама праз прагляд мастацкіх выстаў, арганізаваных і прымеркаваных непасрэдна да мерапрыемства.

Штогод юныя мастакі паглыбляюцца ў тэму пленэру дзякуючы найцікавым экскурсіям, якія праводзяцца спецыялістамі Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка “Нясвіж”, і выставам у залах запаведніка, што спалучаюць у сабе матэрыялы гістарычнай і мастацкай каштоўнасцей. 

Пачынаючы з 2009 года сабралася вялікая калекцыя найлепшых работ.

Гэта выстава дае магчымасць убачыць частку той прыгажосці, якую робяць юныя мастакі кожнай вясной пад адкрытым небам, дзівіцца іх фантазіі і чыстай непасрэднасці ва ўспрыманні прыроды, гісторыі і мастацтва.

 

Загадчык мастацкага аддзялення ДУА “Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў”, куратар пленэру Марына Канавалава

Выстава працягнецца да 19 чэрвеня 2023 года

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні