Мерапрыемства

«Сямейны выхадны ў музеі» да Дня маці

«Сямейны выхадны ў музеі» да Дня маці

Музей Дом Ваньковічаў

14 кастрычніка да Дня маці ў музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя», пройдзе тэматычны дзень «Сямейны выхадны ў музеі».

Наведвальнікаў чакае разнастайная пазнавальная сямейная праграма:

11:00–12:00 – “Забяры музей з сабой” – кожны жадаючы зможа вырабіць макет музея.

12:00–13:30 – для дарослых аглядная экскурсія па музеі, дзе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з сядзібным інтэр'ерам першай паловы XIX стагоддзя і гісторыяй музея, калекцыяй беларускага сядзібнага партрэта XVII–XIX стст., а таксама даведацца пра жыццё і творчасць Валенція Ваньковіча.

Для дзяцей - квэст "Таямніцы старыжытнай сядзібы" - актыўны пошук загадак у інтэр'еры сядзібнага дома, цікавыя пытанні і выпрабаванні.

13:30–14:30 – майстар-клас “Сямейны партрэт” – дзеці і дарослыя змогуць праявіць свае мастацкія і творчыя здольнасці і стварыць партрэтныя мініяцюры блізкіх людзей.

14:30–16:00 – майстар-клас “Падарунак маці” – кожны жадаючы зможа зрабіць віншавальную 3D-паштоўку.

13:30–16:00 – прагляд фільма “Шлях мастака” – знаёмства з жыццём і творчасцю самага яркага прадстаўніка роду – мастака-рамантыка Валенція Ваньковіча.

Уваход на мерапрыемства па білеце ў музей.

Тэлефон для даведак: (017) 358 88 78

Мероприятие
іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад прыгажосцю тваёй маўчаць
Перад прыгажосцю тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь