Мерапрыемства

Творчая сустрэча з фатографам Валерыем Вядрэнкам

Творчая сустрэча з фатографам Валерыем Вядрэнкам

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

10 лістапада (чацвер) ў 18:30 адбудзецца творчая сустрэча з фатографам Валерыем Вядрэнкам у рамках выставы “Невядомае аб вядомым. Пра што кажуць кветкі”.

Валерый Вядрэнка – беларускі мастак, фатограф і публіцыст. Ён працуе ва ўсіх жанрах фатаграфіі, аддаючы перавагу пейзажу і метафарычным лічбавым мантажам, якія прапануе называць “фотапластыка”.

Валерый жыве і працуе ў Мінску, яго творы знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Іспаніі, Польшчы, ЗША.

На творчай сустрэчы можна будзе даведацца пра фатаграфію, фотапластыку і цыкл прац “Кругаварот”, які зараз можна ўбачыць у Мастацкім музеі.

іншыя выставы
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь