У свеце запаведнай прыроды

У свеце запаведнай прыроды

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Фотапраект “У свеце запаведнай прыроды” прымеркаваны да святкавання 100-годдзя Дзяржаўнай прыродаахоўнай ўстановы “Бярэзінскі біясферны запаведнік” Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – найстарэйшай у Беларусі і адзінай ахоўнай тэрыторыі такога рангу.

Біясферны рэзерват – унікальны прыродны комплекс, які ўключае ў сябе надзвычайную разнастайнасць першародных лясоў, лугоў і балот розных тыпаў, пойму ракі Бярэзіна, мноства іншых вялікіх і малых рэк, азёр з уласцівым ім комплексам рэдкіх відаў раслін і жывёл. Запаведнік – своеасаблівая прыродная лабараторыя для правядзення навуковых даследаванняў, маніторынгу, экалагічнай асветы дзяцей і моладзі.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 работ фотамастака Дзяніса Іўковіча, навуковага супрацоўніка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, лаўрэата спецыяльнай прэміі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па выніках рэспубліканскага творчага фотаконкурсу “Скарбы нацыі. Нацыянальныя паркі Рэспублікі Беларусь”; прызёра рэспубліканскага фотаконкурсу “Дзікія жывёлы ў натуральным асяроддзі” Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў; лаўрэата абласнога этапа рэспубліканскага фотаконкурсу “Гэта твая зямля” ў намінацыі “Прыгажосць роднай прыроды” ў рамках дзясятага Рэспубліканскага экалагічнага форуму; пераможцы фотаконкурсу Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання “Самая абаяльная і прывабная” ў намінацыі “Вясновая загадка”, прызёра іншых рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў; аўтара тэкстаў і фатаграфій для спецыялізаваных часопісаў і замежных выданняў, члена клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі.

Выстава працуе па 17 лютага 2025 года.

Куратары выставы – Зуева Дарына Халедаўна, малодшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Крывецкая Лізавета Сяргееўна, малодшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі
Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Абраз “Уваскрэшанне – Сашэсце ў пекла”
Абраз “Уваскрэшанне – Сашэсце ў пекла”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Сафія Полацкая
Сафія Полацкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лабірынты памяці
Лабірынты памяці

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні