Вялікапакутніца Параскева Пятніца

Вялікапакутніца Параскева Пятніца

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

10 лістапада 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Леніна, 20а) адкрываецца выстава абраза з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – “Вялікапакутніца Параскева Пятніца” XIX ст., прымеркаваная да Дня Святой Параскевы Пятніцы.

10 лістапада праваслаўная царква адзначае памяць вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы.

Імя святой Параскевы Іканійскай у перакладзе з грэчаскага азначае “пятніца” – дзень, у які быў укрыжаваны Ісус Хрыстос. Найбольш раннія рускія абразы з аднаасобнай выявай Параскевы, якія захаваліся, датуюцца XV ст. Тэкст жыція, вядомага на Русі з XIV ст., паведамляе, што дзяўчына Параскева жыла ў часы імператара Дыяклетыяна (III стагоддзе); пасля смерці багатых і знатных бацькоў-хрысціян яна засталася сіратой, але па іх прыкладзе пастаянна спавядала веру ў Хрыста і звярнула ў хрысціянства многіх жыхароў Іканіі. Военачальнік імператара Дыяклетыяна, які пераследваў хрысціян, катаваў Параскеву, а затым казніў. Перад тым як пакутніцы адсеклі галаву, яна папрасіла Госпада: калі чалавек звяртаецца да Бога імем Параскевы або посціцца і трывае ў чысціні па пятніцах, дараваць яму ўсе грахі і даваць дабраславенне. Таму св. Параскева карысталася асаблівым шанаваннем у якасці заступніцы. 

Традыцыйна паясная выява святой з крыжам і разгорнутым скруткам з тэкстам Сімвала веры склалася ў XVI ст. На абразе Параскева ўбрана ў сіні хітон з аблямоўкай, багата ўпрыгожаны жэмчугам, зверху – чырвона-вохрысты плашч. На галаве – светлая хуста з глыбокімі шэра-блакітнымі складкамі. Анёлы падтрымліваюць над яе галавой “вянок нятленнасці”, які нагадвае па форме металічныя чаканныя кароны апраў багародзічных беларускіх абразоў XVII–XVIII стст. Уверсе – выява Спаса Нерукатворнага.

Выстаўка будзе працаваць да 23 снежня 2025 года.

Куратар выставы – Сысоева Любоў Львоўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь    

іншыя выставы
Капсула часу
Капсула часу

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы
Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • Пастаянная экспазіцыя (Леніна, 20А) і выставачны корпус № 1 (К. Маркса, 24)

  • панядзелак, серада, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Выставачны корпус № 2 (праспект Незалежнасці, 47)

  • серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • панядзелак, аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • панядзелак, аўторак

    выходны дзень