Вядомы і невядомы Апалінарый Гараўскі

Вядомы і невядомы Апалінарый Гараўскі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

28 студзеня а 15-й гадзіне ў Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя “Вядомы і невядомы Апалінарый Гараўскі”.

Мастак стаў увасабленнем найцікавейшага прыкладу паспяховай кар’еры ў ХІХ стагоддзі - ад сына дробнапамеснага шляхціца да папулярнага сталічнага жывапісца. Шырока прадстаўлены на выставах пры жыцці, пасля смерці ён быў забыты. Толькі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя намаганнямі беларускіх мастацтвазнаўцаў яго імя вярнулася з небыцця. 

На лекцыі вас чакае "знаёмства" з мастаком, новыя факты яго біяграфіі, а яшчэ дэтэктыўныя гісторыі аб здабыцці пейзажаў, якія лічыліся страчанымі, і іх атрыбуцыі. 

Лекцыю чытае Юлія Лісай - вядучы навуковы супрацоўнік Мастацкага. 

Мерапрыемства пройдзе ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь