Творчасць Шагала ўвабрала ў сябе самыя розныя культурныя традыцыі – хрысціянскую і іўдзейскую, заходнееўрапейскую і ўсходнеславянскую, нібы адзін адзіны метатэкст, зразумелы жыхару любой краіны свету.
На экспазіцыі прадстаўлены творы майстра з дзяржаўных і прыватных беларускіх збораў. У асобнай зале экспануецца серыя знакамітых афортаў – ілюстрацый да паэмы М. В. Гогаля “Мёртвыя душы”.
Выставу можна наведаць у выставачным корпусе Мастацкага музея (вул. К. Маркса, 24).