У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Музей беларускага народнага мастацтва" працуе выстава работ з фондаў Мінскага абласнога краязнаўчага музея (г. Маладзечна) "Народнае мастацтва Беларусі XIX-XXI стст.".
На выставе прадстаўлены работы керамічных фабрык Івянца і Радашковіч, посцілкі і ручнікі з розных абласцей Рэспублікі Беларусь, жывапісныя творы мастакоў Маладзечна, а таксама нематэрыяльная культурная спадчына – выцінанка.
Выстава будзе працаваць да 21 снежня 2025 года.