Выстава твораў жывапісу, графікі, скульптуры да Дня пагранічніка

Выстава твораў жывапісу, графікі, скульптуры да Дня пагранічніка

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 28 мая па 29 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава жывапісу, графікі і скульптуры беларускіх мастакоў ХХ ст. з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, прымеркаваная да Дня пагранічніка.

Традыцыя святкаваць Дзень пагранічніка 28 мая пачалася яшчэ ў СССР (у склад якога ўваходзіла і Беларусь) у 1958 годзе, паколькі менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе Радай Народных Камісараў была заснаваная Пагранічная ахова межаў РСФСР. У гэты дзень ушаноўваюць воінаў, якія з гонарам і годнасцю нясуць сваю няпростую службу на граніцы, а таксама ўспамінаюць тых, хто цаной уласнага жыцця адваёўваў кожны метр сваёй Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Асноўная задача выставачнага праекта – раскрыць гераічны вобраз воінаў, якія самазабыўна зрабілі абарону дзяржаўнай граніцы адной з галоўных мэт свайго жыцця, паказаць будні тых, хто служыць на пагранзаставе, выразнымі сродкамі выяўленчага мастацтва.

На выставе будуць прадстаўлены: жывапіснае палатно “На межах Радзімы” (1965) заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Уладзіміра Маркавіча Пасюкевіча (1931–2009); графічныя творы, выкананыя ў тэхніцы акварэлі і гуашы заслужаных дзеячаў мастацтваў БССР Льва Мееравіча Лейтмана (1896–1974) (“Патрэт пагранічніка Міхаіла Міхайлавіча Карамзіна” (1964), “Баявыя сябры” (1964) і Мікалая Лукіча Тарасікава (1908–1965) (“Двор пагранзаставы” (1962), “Хвіліна маўчання” (1962), а таксама скульптурная кампазіцыя “Пагранічнік” (1953) Івана Іванавіча Гроднікава (1917–1955 (?).

Усе гэтыя мастакі сталі сведкамі страшнай вайны, таго, як стрымлівалася наступленне ворага сіламі пагранічных войскаў. Верагодна таму майстры выяўленчага мастацтва, ажыццяўляючы вобразы ваенных-пагранічнікаў, імкнуліся адлюстраваць у іх фігурах стойкасць і мужнасць.

іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь