Зімовыя гісторыі

Зімовыя гісторыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Выстава “Зімовыя гісторыі” прысвечана пары года, звязанай са святкаваннем Каляд і Новага года, сапраўды чароўнаму і светламу часу для ўсіх: як дзяцей, так і дарослых. Часу, калі асабліва верыш у казку, часу чараўніцтва і адчування, што вось-вось здарыцца навагодні цуд.

У сваіх работах юныя творцы адлюстравалі святочны настрой, заснежаныя пейзажы, калядныя гулянні і зімовыя казкі, зірнуўшы на свет скрозь прызму душы творчасці і навагодняга натхнення.

Экспазіцыя ўключае 20 твораў юных мастакоў – навучэнцаў 5–11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 75 г. Мінска імя П. В. Масленікава”.

Зімовыя пейзажы, святкаванне Каляд і Новага года вельмі часта адлюстроўваюцца ў працах мастакоў, аднак рэдка сустрэнеш нешта падобнае. Кожная праца напоўнена сваім зачараваннем і душэўнасцю, якія выказваюць настрой аўтара і яго ўспрыманне навакольнага свету.

Зімовыя святы з традыцыйным святкаваннем Каляд, а таксама з усёй спадарожнай мітуснёй, упрыгожваннямі, падарункамі – не проста крыніца натхнення для творцаў ва ўсе часы. Гэта ўжо частка культуры святочнага сезона, увасобленая ў розных відах і формах мастацтва.

Работа выставы працягнецца 
да 20 лютага 2023 года

іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь