На жаль, традыцыяй сталі і навагоднія пажары, звязаныя з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў. Прычынай пажару могуць стаць няправільная эксплуатацыя піратэхнікі, нізкі ўзровень якасці яе вырабу, невыкананне ўмоў захоўвання. Каб знізіць рызыку ўзнікнення падобных сітуацый, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сумесна з Дзяржпрамнаглядам, праваахоўнымі і іншымі нагляднымі органамі з пачатку снежня да сярэдзіны студзеня праводзіць сумесныя праверкі для выяўлення фактаў незаконнага гандлю піратэхнічнымі вырабамі.
Работнікамі МНС праводзяцца рэйды, падчас якіх правяраюцца буйныя аб'екты гандлю. Выпадкаў парушэння правілаў продажу піратэхнічных вырабаў выяўлена не было.
МНС нагадвае:
- не купляйце піратэхніку з рук (вы не можаце быць упэўнены ў якасці яе вырабу і ўмоў захоўвання) , Не дазваляйце карыстацца ёй дзецям да 18 гадоў, выконвайце ўсе патрабаванні інструкцыі па эксплуатацыі (звярніце ўвагу на тое, што для кожнага вырабы яна будзе адрознівацца);
- выкарыстанне дапускаецца толькі на адкрытых пляцоўках, удалечыні ад жылых дамоў і пабудоў. Ўжываць іх у дамах, у месцах масавага знаходжання людзей настойліва не рэкамендуецца.