З надыходзячым Новым годам дзяцей павіншавала дырэктар мінскага філіла РУП «Белпошта» Жанна Васільеўна Шабека. Дзед Мароз падараваў усім памятныя падарункі.
Падчас мерапрыемства для дзяцей былі арганізаваны аглядная экскурсія па музеі, дзе яны пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Раства ў шляхецкай сядзібе XIX стагоддзя і майстар-клас па вырабе навагодняй ёлачнай цацкі з прыродных матэрыялаў.
Сустрэча падаравала ўсім прысутным чароўны навагодні настрой і дазволіла пагрузіцца ў цёплую дамашнюю атмасферу.