З прывітальным словам выступіў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч і генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў.
Удзельнікі наведалі выставачны корпус музея па вул. Карла Маркса, 24 і пастаянную экспазіцыю, пазнаёміліся з інклюзіўнымі праектамі музея – Belonika Art, «І адчуваючы, бачыць…», «ХХ стагоддзе на далонях», «Карціны, якія ажылі» – і выставай «Чыстае мастацтва», дзе прадстаўлены работы мастакоў, якія жывуць у псіханеўралагічным дыспансеры № 2 г. Мінска, і работы дзяцей з парушэннем слыху, што навучаюцца ў інклюзіўнай арт-школе «Вышэй за дах».