9 мая Мастацкі музей можна наведаць бясплатна

9 мая Мастацкі музей можна наведаць бясплатна

Паважаныя наведвальнікі! 

9 мая 2025 года Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прымае ўдзел у культурным патрыятычным мерапрыемстве “Ніхто не забыты, нішто не забыта”. У рамках мерапрыемства 9 мая наведаць пастаянную і часовую экспазіцыі музея можна бясплатна з 11:00 да 19:00 (каса працуе з 11:00 да 18:30). 

Нагадваем, што ў галоўным корпусе Мастацкага музея (вул. Леніна, 20) прадстаўлена маштабная выстава “Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны”, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У святочны дзень запрашаем наведаць унікальны выставачны праект, які дазваляе ўбачыць суровы ваенны час і Вялікую Перамогу вачыма мастакоў. 

#БеларусьПомнит #нашчадкіПерамогі #80летПобеды #кожнытрэці #мірныялюдзі #спасибо_за_жизнь #спасибо_за_мир

Падзеі
Лекцыя Л.В.Бутко “Сіла слова і сімвала ў савецкім ваенным плакаце”
Лекцыя Л.В.Бутко “Сіла слова і сімвала ў савецкім ваенным плакаце”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

PlayArt. Стварай. Адчувай. Спазнавай 2025
PlayArt. Стварай. Адчувай. Спазнавай 2025

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Праграма “PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай"
Праграма “PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Прэзентацыя новай кнігі І.А. Кені “М. Рэрых і М. Ценішава: грані садружнасці”
Прэзентацыя новай кнігі І.А. Кені “М. Рэрых і М. Ценішава: грані садружнасці”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні