Адкрыў мерапрыемства струнны ансамбль "Амелія" пад кіраўніцтвам Валерыі Маліноўскай Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Н. К. Агінскага.
На адкрыцці выступілі Уладзімір Іванавіч Пракапцоў, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;
Наталля Васільеўна Шаранговіч, першы намеснік кіраўніка Беларускага саюза мастакоў; Мікалай Іванавіч Аўчыннікаў, член Беларускага саюза мастакоў; Ягор Сямёнавіч Сарока, дырыжор, Заслужаны работнік культуры Беларусі.
Куратар выставы – Наталля Буракоўская, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Мастацкага музея.
Творы Ядвігі Раздзялоўской можна ўбачыць у выставачным корпусе Мастацкага музея (К. Маркса, 24).