Адзіны дзень інфармавання. Кастрычнік 2026

Адзіны дзень інфармавання. Кастрычнік 2026
Сёння для супрацоўнікаў Мастацкага музея праведзены адзіны дзень інфармавання на тэму «Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям'я, грамадства, дзяржава», якая мае асаблівую актуальнасць у сувязі з Тыднем бацькоўскай любові, прымеркаваным да Дня маці (14 кастрычніка) і Дня бацькі (21 кастрычніка).

Падчас размовы намеснік генеральнага дырэктара Ала Санкоўская распавяла, чаму сям'я –гэта падмурак бяспекі і праінфармавала калег аб мерах комплекснай дзяржаўнай падтрымкі, якая аказваецца ў Беларусі сем'ям з дзецьмі. 

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў махлярства ў мерапрыемстве таксама прыняў удзел прадстаўнік Дэпартамента аховы Ленінскага раёна г. Мінска. Ён распавёў супрацоўнікам музея пра найбольш распаўсюджаныя схемы падману і нагадаў аб правілах бяспечных паводзін, якія дапамогуць не стаць ахвярай зламыснікаў.

Сустрэчу завяршыла серыя пытанняў і адказаў.

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Падзеі
Вечар успамінаў
Вечар успамінаў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Artist-talk з Вадзімам Качаном
Artist-talk з Вадзімам Качаном

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Artist-talk з Юрыем Анушка
Artist-talk з Юрыем Анушка

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вечар прэм’ер
Вечар прэм’ер

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19. 

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.