Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

14 сакавіка 2026 г. а 16-й гадзіне ў музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” пройдзе арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны.

У ходзе лекцыі вы пазнаёміцеся з героямі партрэтаў беларускага жывапісца першай паловы XIX стагоддзя Валенція Ваньковіча – мацi, сястрой, жонкай, сябрамі і знаёмымі мастака. 

            Музычнае суправаджэнне – гукі арфы – дапаможа падкрэсліць арыстакратызм і элегантнасць вобразаў і стварыць творчую атмасферу. 

            Лекцыю правядзе малодшы навуковы супрацоўнік філіяла, магістр мастацтвазнаўства Наталля Родзіна.

 

Кошт: навучэнцы – 11 р., дарослыя – 17 р.

Тэлефон для даведак: (017) 358-88-78

Наш адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33а. 

Чакаем вас у нашым музеі!

 

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў