"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
Ва ўтульнай музычнай гасцінай музея "Дом Ваньковічаў" разам з прафесійнай балярынай – экс-салісткай Вялікага тэатра Беларусі, педагогам, харэографам, Іжэнай Квашынай і юнымі балярынамі вы наведаеце чароўны сусвет балета. Прыходзьце – будзе цікава!

ПРАГРАМА:

 

17.09 і 08.10 у 17.30

"Хачу танчыць"

Чароўная гісторыя, у якой маленькая Зайка знаёміцца ​​з сусветам балета, натхняецца танцам юных балярын і, прайшоўшы запаветны шлях, радасна танчыць для лясных жыхароў на вялікай паляне пры святле Месяца.

 

24.09 у 17.30

"Шлях да мары"

Як рэалізаваць сваю запаветную мару выйсці на вялікую сцэну? Праз што трэба прайсці, каб ператварыцца ў хупавага лебедзя? Навошта разумець французскую мову і вучыць мову жэстаў? 

Сапраўдная гісторыя адной балярыны.

 

24.10 у 16.00

"Па старонках гісторыі"

Ад багіні танца да Сільфіды. Ад цяжкіх крыналінаў да хупавых "пачак" і пуантаў. Як развівалася мастацтва балета? І якія навобмацак "пачкі" і балетныя туфлікі? Неверагодныя балетныя гісторыі і таямніцы закулісся.

Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Рэха традыцый: Дыялог часоў
Рэха традыцый: Дыялог часоў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вераснёвая ноч у Мастацкім. 2026
Вераснёвая ноч у Мастацкім. 2026

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

“Вераснёвая ноч у Мастацкім”. Праграма
“Вераснёвая ноч у Мастацкім”. Праграма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.