Барыс Кустодзіеў

Барыс Кустодзіеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

23 сакавіка 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Барыс Кустодзіеў”, прымеркаваная да 145-годдзя з дня нараджэння выбітнага рускага мастака Б. М. Кустодзіева (1878–1927), аднаго з арыгінальных майстроў рускага мастацтва канца XIX – першай чвэрці XX стагоддзя.

Ураджэнец найстаражытнага горада Ніжняга Паволжа – Астрахані, бліскучы выпускнік і пенсіянер Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, акадэмік жывапісу, член найбуйнейшых выставачных аб’яднанняў XX стагоддзя, такіх як “Саюз рускіх мастакоў”, “Свет мастацтва”, Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыйнай Расіі, удзельнік шматлікіх выстаў за яе межамі, Барыс Міхайлавіч Кустодзіеў увайшоў у гісторыю рускага мастацтва, перш за ўсё, як цудоўны бытапісец правінцыйна-купецкай Расіі, выдатны майстар партрэта, тонкі графік, таленавіты скульптар і тэатральны мастак.

Экспазіцыю гэтай выставы складае калекцыя твораў мастака са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, кнігі, ілюстраваныя майстрам, з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама фатаграфіі з сямейнага альбома Кустодзіевых, які знаходзіцца ў зборы Астраханскай карціннай галерэі імя П. М. Дагадзіна. У пачатку XX стагоддзя Б. М. Кустодзіеў сур’ёзна захапляўся фатаграфіяй і пакінуў шэраг здымкаў, якія адносяцца да 1902–1906 гадоў і адлюстроўваюць сям’ю і блізкіх мастака, іх жыццё ў маёнтку Паўлаўскае, будаўніцтва дома-майстэрні “Церамы”.

Выстава раскрывае ўніверсалізм таленту Б. М. Кустодзіева і знаёміць гледача з непаўторнай мастацкай індывідуальнасцю выдатнага майстра, чыя шматгранная і яркая творчасць, прасякнутая радасцю быцця, аптымізмам і гуманізмам, –унікальная і цікавая з’ява ў рускім мастацтве.

 

Куратар выставы – Ала Васілеўская, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

 

Выстава будзе працаваць да 21 мая 2023 года

іншыя выставы
Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў “Мінск 3 ліпеня 1944 года”
Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў “Мінск 3 ліпеня 1944 года”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава
Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця
Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.
Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні