Чаму Ты Мяне пакінуў?

Чаму Ты Мяне пакінуў?

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 17 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі пачне сваю працу новы выставачны праект “Чаму Ты Мяне пакінуў?”, які рэпрэзентуе самую трагічную і таямнічую падчас усяго евангельскага апавядання падзею – распяцце Ісуса Хрыста.

Сярод сотняў прадметаў сакральнага зместу з фондаў музея ў чатырох выставачных залах першага паверха будуць прадстаўлены толькі каля трыццаці ўнікальных экспанатаў.

Адкрые экспазіцыю рэдкая для Беларусі скульптура, якая паказвае Хрыста ў вязніцы. Паводле народнай інтэрпрэтацыі, у ёй Ісус праводзіць адну з самых складаных начэй – ноч перад распяццем. Напрастольныя крыжы розных канфесій прадставяць умоўны экскурс у іканаграфію распяцця. І завершыць экспазіцыю кульмінацыйная частка праекта – куратарская інсталяцыя, што сімвалізуе Галгофу.

Большасць драўляных скульптур, паказаных на выставе, маюць шматлікія страты і дэманструюцца ў пазбаўленым глянцу выглядзе, што і з’яўляецца канцэптуальнай падставай галоўнай куратарскай ідэі праекта – увасабленне тэмы богапакінутасці. Пашкоджаная часам і ўмовамі бытавання матэрыя культавых помнікаў узмацняе перадачу болю і пакут Хрыста.

Асаблівасцю экспазіцыйнага рашэння выставы з’яўляецца інавацыйны падыход да рэпрэзентацыі твораў сакральнага мастацтва: мінімалістычны дызайн інсталіравання, аўдыяльнае суправаджэнне і светлавое афармленне.

іншыя выставы
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва