Музычны чацвер у Мастацкім!

Музычны чацвер у Мастацкім!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

24 лістапада ў 18:30 запрашаем вас на канцэрт камернага хору Polifonica.

Калектыў выступіць з музычнай праграмай “Шкатулка каштоўнасцей”. Яна будзе прысвечана аднайменнай выставе традыцыйных упрыгожванняў народаў Еўразіі XVIII–XX стагоддзяў, якая зараз праходзіць у Мастацкім.

Будуць выкананы творы Ф. Мендэльсона, С. Хвашчынскага, А. Брукнера, Э. Эшэнвальдса, Д. Рунштэда, Н. Леантовіч, У. Кур’яна.

Гасцямі канцэрта стане ансамбль народнай музыкі і песні “Верас”.

Стваральнік і кіраўнік хору – Вольга Іванова.

Мерапрыемства адбудзецца ў галоўным будынку музея (вул. Леніна, 20). 

Кошт білета на канцэрт – 15 рублёў. 

Білеты можна набыць у касе музея з 17 лістапада.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў