Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 18 красавіка па 13 мая 2026 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20, пераходная галерэя) будзе экспанавацца выстава “Чарнобыль: 40 гадоў сузірання”.

У ноч на 26 красавіка 1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. З таго часу мінула 40 гадоў. Мы назіраем наступствы аварыі не толькі на ўзроўні выпаленай зямлі і пакінутых гарадоў, але і ў самай глыбіні чалавечага духу. Гэтыя сорак гадоў ператварылі гістарычную дату ў сакральную дыстанцыю, якая дазволіла нам перайсці ад жаху да засяроджанага ўзірання ў “чорную быль” нашай гісторыі. Гэтае сузіранне – спроба ўсвядоміць, як за чатыры дзесяцігоддзі горыч выпрабавання ператварылася ў ціхую, але нязломную сілу, даказваючы, што там, дзе розум бачыць толькі тлен, дух знаходзіць шлях да ператварэння і вечнасці.

Экспазіцыйны рад прадстаўлены творамі жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва знакавых майстроў і аб’яднаны агульнай лініяй біблейскага апакаліптычнага вобраза “Зоркі Палын” з Адкрыцця Іаана Багаслова.

Выстава жывапісу, графікі і скульптуры беларускіх мастакоў XX–XXI стагоддзяў “Чарнобыль: 40 гадоў сузірання” створана на аснове работ са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска, фондаў Беларускага саюза мастакоў і прыватных калекцый.

іншыя выставы
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва