Да 70-годдзя Уладзіміра Іванавіча Пракапцова

Да 70-годдзя Уладзіміра Іванавіча Пракапцова
Пракапцову Уладзіміру Іванавічу, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдату мастацтвазнаўства, дацэнту, ганароваму генеральнаму дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, ганароваму старшыні Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў, ганароваму акадэміку Расійскай акадэміі мастацтваў, ганароваму прафесару Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава

Паважаны Уладзімір Іванавіч!

Ад імя калектыву Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас з 70-годдзем з дня нараджэння і адкрыццём юбілейнай персанальнай выставы “Пад знакам бясконцасці”, прысвечанай 25-годдзю Вашай дырэктарскай дзейнасці!

Чвэрць стагоддзя, 25 гадоў Вашага жыцця, непарыўна звязаны з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і яго развіццём. За гэты час рэканструяваны і пераўтвораны ў сучасныя выставачныя прасторы філіялы музея ў Магілёве і Раўбічах. Значна пашыраны межы вядомасці музея: з вялікім поспехам былі праведзены выставы ў Траццякоўскай галерэі і Расійскай акадэміі мастацтваў, музеях Ватыкана, Музеі Эль Грэка ў Таледа, у музеях Венгрыі, Ліхтэнштэйна і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Дзякуючы Вашай ініцыятыве музей шчодра паказваў свае калекцыі на выставах у многіх музеях Расіі і Беларусі. І нарэшце, Вы самі стварылі Карцінную галерэю з карцін-падарункаў вядомых беларускіх мастакоў на сваёй малой радзіме – у Добрушы.

За гады Вашага кіраўніцтва фонды музея папоўніліся 15 тысячамі экспанатаў, у тым ліку ўнікальнымі – слуцкімі паясамі, саламянымі царскімі варотамі, калекцыяй абразоў, творамі народных мастакоў Беларусі і мастакоў Парыжскай школы. Неаднаразова музей станавіўся пераможцам конкурснай праграмы Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі” ў розных намінацыях, а музейнай супольнасцю Вы былі прызнаны лепшым кіраўніком музея ў рэспубліцы.

За гады Вашага кіраўніцтва музей заўсёды знаходзіўся ў пошуках новых творчых ідэй – выдавецкіх, мультымедыйных і інклюзіўных, якія абавязкова станавіліся паспяховымі праектамі; захоўваліся традыцыі, што назапашваліся гадамі; музей стаў пунктам прыцягнення для ўсіх аматараў высокага мастацтва. Дзякуючы Вашай нястомнай энергіі і арганізаванай рабоце, адказнасці і высокаму прафесіяналізму музей стаў гонарам усяго культурнага жыцця краіны, запатрабаваным турыстычным аб’ектам, аўтарытэтным цэнтрам навуковай думкі рэспублікі.

Шаноўны Уладзімір Іванавіч, прыміце нашы шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, новых творчых праектаў і перамог!

 

З павагай,
Генеральны дырэктар
Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь 
Г.У. Конанава

8 жніўня 2023 г.
г. Мінск

1
1
1
1
1
1
1
1
1
1
1
1
1
1

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні