Мерапрыемства

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

17 кастрычніка 2025 года ў 16.00 адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Традыцыя ў сучасным вымярэнні” работ навучэнцаў аддзялення традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.

Мастацкае аддзяленне вядзе сваю гісторыю ад 1989 года. Яно стала творчай лабараторыяй, дзе фарміруюцца новыя пакаленні майстроў. Тут працуюць вопытныя педагогі - члены Беларускага саюза мастакоў, члены Беларускага саюза дызайнераў, удзельнікі рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў.

Выстава стала сапраўдным мастом, які злучае мудрасць стагоддзяў з энергіяй маладосці. Гэта - магчымасць убачыць, як жывая нітка традыцыі не абрываецца, а пераплятаецца з новымі ідэямі, ствараючы ўнікальны і яркі ўзор сучаснага беларускага мастацтва.

1
1
1
1
1
1
1
1
іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў