Да 75-годдзя з дня нараджэння Мікалая Іосіфавіча Ісаёнка

Да 75-годдзя з дня нараджэння Мікалая Іосіфавіча Ісаёнка

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З 15 ліпеня 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава Мікалая Іосіфавіча Ісаёнка, прымеркаваная да 75-годдзя майстра.

Яе мэта – прадставіць гледачуўнікальную рэтраспектыву багатай творчай спадчыны мастака за 40 гадоў і пазнаёміць з новымі творамі, што выйшлі з-пад пэндзля майстра за апошнія гады. Ураджэнец вёскі Чарневічы Мінскай вобласці, Мікалай Іосіфавіч быў адным з першых выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава.

Мікалай Ісаёнак – не толькі прызнаны майстар жывапісу, які віртуозна валодае колеравай драматургіяй, але і адзін з вядучых пейзажыстаў сучаснай Беларусі. У яго творах дзівосным чынам спалучаюцца кампазіцыйная строгасць і эмацыянальная насычанасць, лірычнае ўспрыманне выявы і рацыянальная аснова.

Паводле слоў самога мастака, ён піша сваю Бацькаўшчыну без прыкрас, але заўсёды з душэўным хваляваннем, лічыць, што без пачуцця нацыянальнага мастак не можа адбыцца.

Творымастака знаходзяццаў Нацыянальным мастакім музеі Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у калекцыі Саюза мастакоў Расіі, у дзяржаўных  музеях Кітайскай Народнай Рэспублікі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, шматлікіх прыватных калекцыях.

 

 

Куратар выставы – Запека Кацярына, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела

Работа выставы працягнецца 
да 28 жніўня 2022 года

іншыя выставы
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва