Дакрануцца да мінулага

Дакрануцца да мінулага

Музей Дом Ваньковічаў

9 лістапада 2022 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” пачне працаваць выстава мастака-ілюстратара Паўла Татарнікава “Дакрануцца да мінулага”.

Павел Юр’евіч Татарнікаў нарадзіўся ў сям’і мастакоў. Скончыў Беларускае мастацкае вучылішча (1989), у 1995 г. мастацка-графічны факультэт Беларускай акадэміі мастацтваў (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Ілюструе кнігі з 1989 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1997 года.

Удзельнічае ў многіх міжнародных праектах і з’яўляецца лаўрэатам і прызёрам шматлікіх конкурсаў. У 2011 годзе Татарнікаў П. Ю. стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (за 2010 год) у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Як ілюстратар ён удзельнічаў у афармленні наступных кніг: “Джэк і бабовая сцябліна” (Мінск, Беларусь, 2000), “Аповесць мінулых гадоў” (Мінск, Беларусь, 2001), “Рэха турынага рога” (Мінск, Беларусь, 2002), “Звярынец апошняга ледавіка” (Мінск, Беларусь, 2003), праект «“Millennium Shakespeare”» Кароль Лір” (Вялікабрытанія, 2002–2003), “Solchi di Memoria” (Удыне, Італія, 2004), “Кароль Артур” (Вялікабрытанія/ЗША, 2008), “Рыцары і дойліды Гародні” (Гродна, Беларусь, 2009), “Нябесны імператар і 10 сонцаў” (Тайвань, Тайбэй, 2012).

Выставы майстра праходзілі ў Беларусі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне, Сербіі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Аўстрыі, Італіі, Швейцарыі, Францыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Японіі, Тайвані.

Творчасць мастака-ілюстратара цесна звязана з традыцыямі беларускай культуры. Акрамя гістарычных ілюстрацый у яго творчасці таксама прысутнічае і рэальная графічная рэканструкцыя гарадоў і замкаў Беларусі, заснаваная на археалагічных даследаваннях і прынцыпах гістарычнай аналогіі.

Выстава “Дакрануцца ды мінулага” прысвечана Году гістарычнай памяці. Прадстаўленыя на ёй выявы мінулага вяртаюць нас да вытокаў беларускай культуры.

 

Куратар выставы Сухан Аляксей Анатольевіч, навуковы супрацоўнік філіяла “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.”

 

Работа выставы працягнецца 
да 10 студзеня 2023 года

іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30