Дэлегацыя Чжэцзянскага ўніверсітэта замежных моў наведала Мастацкі музей

Дэлегацыя Чжэцзянскага ўніверсітэта замежных моў наведала Мастацкі музей
Сёння Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь наведала дэлегацыя Чжэцзянскага ўніверсітэта замежных моў (浙江外国语大学, ZISU) на чале з рэктарам універсітэта. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі выкладчыкі ВНУ.

Госці пазнаёміліся з музеем, яго калекцыямі і напрамкамі работы. Сустрэча стала яшчэ адным важным крокам у развіцці міжнароднага культурнага і адукацыйнага дыялогу. 

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Сумесныя праекты, абмен прафесійным вопытам, знаёмства з мастацкімі традыцыямі і культурнай спадчынай абедзвюх краін спрыяюць умацаванню сяброўскіх сувязяў паміж Беларуссю і Кітаем. 

Упэўнены, што сустрэча адкрые новыя магчымасці для далейшага супрацоўніцтва, рэалізацыі адукацыйных і культурных ініцыятыў, а таксама ўзаемнага ўзбагачэння культур двух народаў.

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
8
9
10
Падзеі
Artist-talk з Вячаславам Паўлаўцом
Artist-talk з Вячаславам Паўлаўцом

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Ухваляйце імя Гасподняе
Ухваляйце імя Гасподняе

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Канцэрт класа арфы В. Ю. Грабоўскай
Канцэрт класа арфы В. Ю. Грабоўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Расклад мерапрыемстваў у рамках часовай экспазіцыі “Капсула часу”
Расклад мерапрыемстваў у рамках часовай экспазіцыі “Капсула часу”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19. 

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.