Доўгі чацвер у музеі

Доўгі чацвер у музеі
Па чацвяргах Нацыянальны мастацкі музей працуе з 13:00 да 21:00, а гэта значыць, што натхняцца пастаяннай экспазіцыяй і часовымі выставамі можна да позняга вечара.

Менавіта па чацвяргах у музеі нярэдка праходзяць майстар-класы, зборныя экскурсіі і сустрэчы з мастакамі, джазавыя канцэрты і іншыя падзеі.

За нашай насычанай афішай можна сачыць не толькі на сайце, але і ў сацыяльных сетках. Запрашаем далучыцца!

https://www.instagram.com/artmuseum.by/

https://www.facebook.com/NHMRB

https://vk.com/nhmrb

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў апошнюю сераду кожнага месяца і ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро па гарадскім нумары: 397-01-63 альбо 342-87-87.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Апошняя серада месяца – дзень ільготнага наведвання. Уваходны білет у апошнюю сераду кожнага месяца складае 4 руб. для дарослых, 2 руб. для школьнікаў і студэнтаў дзённай формы навучання.

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па гарадскім тэлефоне: 397-01-63. У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

Падрабязная афіша ўсіх падзей публікуецца ў раздзеле “Навіны”.