Душой адданы Беларусі

Душой адданы Беларусі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

30 кастрычніка 2018 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы графікі выдатнага беларускага мастака і грамадскага дзеяча Яўгена Сяргеевіча Куліка, прысвечанай 80-годдзю з дня яго нараджэння.

На выставе дэманструюцца працы, створаныя мастаком на працягу 1956–2001 гадоў, выкананыя ў розных тэхніках графікі – малюнкі алоўкам і тушшу, пастэлі, акварэлі, лінарыты. Шырокі дыяпазон тэм і сюжэтаў твораў выстаўкі: гэта і зробленыя з натуры пранікнёныя пейзажныя замалёўкі цэркваў, курганоў, млыноў, і малюнкі-рэканструкцыі беларускіх замкаў, і вобразы беларускіх князёў, ваяроў – Усяслава Чарадзея, Давыда Гарадзенскага, паўстанцаў 1863 года, асветнікаў – Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага. Кніжная графіка прадстаўлена ілюстрацыямі да “Слова пра паход Ігараў” і паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”. Усе творы прасякнуты агульнай стрыжнёвай ідэяй, шчырым і адданым служэннем беларускаму адраджэнню, што з’яўлялася творчым крэда мастака на працягу ўсяго яго жыцця. 

Спадчына Яўгена Куліка займае пачэснае месца сярод здабыткаў беларускага мастацтва другой паловы ХХ стагоддзя. Бясспрэчны яго вялікі ўклад у абуджэнне і захаванне для нашчадкаў гістарычнай памяці. Дзякуючы руплівай працы Яўгена Куліка і намаганням яго аднадумцаў-паплечнікаў, у 80–90-я гады мінулага стагоддзя былі здзейснены шматлікія імпрэзы і выставы па ўшанаванні і вяртанні з небыцця імёнаў слаўных дзеячаў беларускай культуры, змагароў і асветнікаў, мастакоў і паэтаў – Міколы Гусоўскага, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Кастуся Каліноўскага, Пётры Сергіевіча, Язэпа Драздовіча ды іншых. Многім з іх Яўген Кулік прысвяціў свае графічныя творы, актуальныя і сёння, прадстаўленыя на гэтай выставе.

іншыя выставы
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь