Перанос лекцыі "Этнаметафізіка і сфера сакральнага ў беларускай традыцыйнай культуры"

Перанос лекцыі "Этнаметафізіка і сфера сакральнага ў беларускай традыцыйнай культуры"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Паважаныя наведвальнікі! Лекцыя “Этнаметафізіка і сфера сакральнага ў беларускай традыцыйнай культуры”, якая павінна была адбыцца 19 сакавіка, переносіцца з-за хваробы лектара. Аб новай даце паведамім пазней. Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.

 

19 сакавіка а 14-й гадзіне адбудзецца лекцыя “Этнаметафізіка і сфера сакральнага ў беларускай традыцыйнай культуры”. 

 

Этнафіласофія і беларускія культурныя коды.

Цыкл гутарак пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку – этнафіласофію, якая яе даследуе, (рэ)канструюе і інтэрпрэтуе. 

Гутарка трэцяя

У беларускім традыцыйным светамысленні вытокі бачнага свету, чалавека, сэнсаў і норм чалавечага існавання знаходзяцца ў сферы сакральнага. Сакральныя канцэпты, вобразы, сімвалы і феномены – тое, чаму ў калектыўнай свядомасці надаецца статус святасці, – выклікаюць неаспрэчную павагу, а часта і пачуццё духоўнага ўздыму ці страху. 

Аддзеленая ад прафаннага, будзённага сакральнасць тым не менш прысутная ва ўсіх аспектах быцця, у прыродных з’явах, у працоўным календары, у таямніцы жыцця і смерці, у прычынна-выніковых сувязях… 

Уяўленні пра сакральную прастору і час, сакральную гісторыю, сакральныя рэчы, з’явы і аб’екты, а таксама сакральныя адносіны і паводзіны рэгламентуюць жыццё традыцыйнай супольнасці. 

Асноўнай персаніфікацыяй сакральнасці выступае Бог – комплексны канцэпт, што працінае ўсю рэчаіснасць, адначасова імманентны і трансцэндэнтны ёй. Распазнаванне сакральнага і належнае да яго стаўленне ствараюць глыбінную неўсвядомленую аснову ідэнтычнасці самой супольнасці і прыналежнасці да яе.

Лекцыю чытае Ірына Дубянецкая – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 

Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея. 

іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь