“МІХАСЬ СЕУ́РУК. ІДЫЛІЯ” да 120-годдзя з дня нараджэння

“МІХАСЬ СЕУ́РУК. ІДЫЛІЯ” да 120-годдзя з дня нараджэння

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

15 кастрычніка 2025 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Міхась Сеўрук. Ідылія”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння мастака.

Міхась Сеўрук (1905–1979) – беларускі мастак, жывапісец, графік, аўтар жанравых кампазіцый, партрэтаў і пейзажаў. Аднак больш за ўсё ён вядомы як мастак, які шмат працаваў з тэмай беларускага сялянскага жыцця, якую ён трактуе ў ідылічным ключы, змяшчаючы ў кампазіцыйныя і каляровыя формулы эпохі Рэнесансу. Нягледзячы на тое, што гістарычныя перыпетыі падзялілі яго творчасць на два перыяды – віленскі і нясвіжскі – гэтая арыентацыя на класічнае мастацтва захавалася. Міхась Сеўрук ідэалізуе сялянскае жыццё, якое паўстае як трансфармаваны міф пра Аркадзію, якая працягвае існаваць у непахіснасці і традыцыйнасці беларускага сялянскага свету.

Упершыню за апошнія 45 гадоў будзе прадстаўлена панарама работ Міхася Сеўрука, якая ахоплівае ўсе перыяды яго творчасці. Выстава прадставіць новыя навуковыя адкрыцці ў галіне вывучэння творчасці і біяграфіі мастака, а таксама новыя атрыбуцыі яго твораў.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 120 твораў жывапісу і графікі з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея, фонда Беларускага саюза мастакоў і прыватных калекцый, а таксама вялікая колькасць рэдкіх архіўных фотаздымкаў з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Выстава працягнецца па 14 студзеня 2026 года.

Куратар – Юлія Лісай, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, магістр мастацтвазнаўства

іншыя выставы
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь