У “Раскладзе ўрокаў” Мастацкага музея былі ўнесены як музейныя праграмы – зборная экскурсія “Міфы Старажытнай Грэцыі і Рыма”, занятак “Гульня ў нацюрморт”, праграма “Арт-лабараторыя” і квэст “Мінск у Музеі”, так і спецыяльна арганізаваныя творчыя майстар-класы.
У мерапрыемстве “Адкрыты ўрок” прынялі ўдзел майстэрні калектываў, студый і гурткоў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, якія прадставілі майстар-класы па скульптуры і стварэнні пальчыкавых лялек, правялі заняткі па вакальным і музычным мастацтве.
Для дарослай аўдыторыі музей прадаставіў лекцыйную пляцоўку, у рамках якой прайшла творчая сустрэча з дызайнерам Наталляй Кастрама; графічны дызайнер Аляксандра Стэльмашонак прачытала лекцыю “Новая шчырасць каліграфіі”, адбылася гутарка з філолагам і педагогам Інай Хазеевай на тэму “Прафарыентацыя: дапамагаем дзіцяці скласці сваю каръерную траекторыю”.
Нацыянальны мастацкі музей выказвае удзячнасць партнёрам “Адкрытага ўрока” – Нацыянальнаму цэнтру мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, анлайн-гіпермаркету 21vek.by і кампаніі Hobby games за ўдзел у мерапрыемстве.
Асобную падзяку музей выказвае генеральнаму партнёру праекта ЗМФ “Неўская Палітра”.