Я слухаў мора

Я слухаў мора

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 3 чэрвеня 2026 года пачне працу выстава “Я слухаў мора” – праект, арганізаваны Прыморскім краявым аддзяленнем Усерасійскай творчай грамадскай арганізацыі ‘Саюз мастакоў Расіі’.

З 3 чэрвеня 2026 года пачне працу выстава “Я слухаў мора” – праект, арганізаваны Прыморскім краявым аддзяленнем Усерасійскай творчай грамадскай арганізацыі ‘Саюз мастакоў Расіі’.

На выставе прадстаўлены творы мастакоў, чые творчыя імпульсы аб’яднаны тэрыторыяй пражывання. Далёкі Усход, Прыморскі край, узбярэжжа – візуальная мова тых, хто сфарміраваўся і працуе тут, адрозніваецца асаблівымі эмацыянальнымі і каларыстычнымі якасцямі.

Праект у Беларусі, арганізаваны Прыморскім краявым аддзяленнем Усерасійскай творчай грамадскай арганізацыі ‘Саюз мастакоў Расіі’, звязаны з імкненнем паказаць выяўленчае мастацтва ў яго класічным разуменні. 

Матэрыял, прадстаўлены аўтарамі з Прымор’я, цікавы не толькі як шматгранная карціна пошукаў, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць, але і як сведчанне прыналежнасці да мясцовасці, спецыфіка якой звязана з адчуваннем краю зямлі (у прамым і пераносным сэнсе), меж стыхій, манументальных маштабаў прыроды, блізкасці азіяцкіх культур. Тэматычны і жанравы дыяпазон, свабода ў выбары формы і сродкаў увасаблення сведчаць аб шыраце мастацкіх інтарэсаў і магчымасцяў.

Пейзажны жанр, які звыкла вызначае вонкавую спецыфіку навакольнага свету ў рэгіянальным мастацтве, аказаўся дамінуючым. Першаадкрывальніцтва, звязанае з творчымі камандзіроўкамі на Поўнач і астраўныя тэрыторыі ў 2-й палове ХХ стагоддзя, сышло ў гісторыю савецкага мастацтва. Да цяперашняга моманту гэтыя мясціны аказаліся эстэтычна асвоенымі, акрамя таго, для пакалення маладых аўтараў яны з’яўляюцца малой Радзімай, знаёмай з дзяцінства. Адбыўся рух ад першага ўражання да абагульненага вобраза месца.

Калі прымаць пейзаж у яго сучасным выглядзе, можна ўбачыць, што шмат ствараецца на стыку жанраў (пейзаж-карціна, пейзаж-нацюрморт), што стылістыка асобных аўтараў кажа пра адыход ад літаральнай натуры, пра імкненне не капіраваць прыроду, а перадаць атмасферу, настрой, характар адлюстраванага асяроддзя.

У канцы ХХ – пачатку ХХI стагоддзя прыморскія мастакі працягваюць ствараць вобраз Далёкага Усходу ў вялікай колькасці твораў: удзельнічаюць у выставах, арганізуюць пленэры і арт-фестывалі ў розных гарадах рэгіёна. Работы паступаюць у калекцыі музеяў і галерэй, становяцца ўнікальным фондам, які дэманструе партрэт тэрыторыі. Мастакі малююць астравы, залівы, гарады, выносяць іх у назвы твораў. Ствараюць вобраз зямлі на мяжы з морам.

Выстава працягнецца да 12 чэрвеня 2026 года.

іншыя выставы
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва