9 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася дзелавая сустрэча генеральнага дырэктара музея Ірыны Мацяс з Часовым павераным у справах – Паўнамоцным міністрам Пасольства Дзяржавы Катар Хамудам Салехам Аль-Саадзі.
Падчас размовы бакі дасягнулі папярэдніх дамоўленасцяў аб супрацоўніцтве ў сферы культуры. З нецярпеннем чакаем новай сустрэчы!