Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі

Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

5 чэрвеня 2024 года а 17-й гадзіне ў сяродкрыжжы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі”.

У 2024 годзе спаўняецца 170 гадоў з дня нараджэння мастака Ю.М. Пэна і 155 гадоў з дня нараджэння Я.М. Кругера, мастакоў-педагогаў, заснавальнікаў прафесійнай мастацкай адукацыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, заснавальнікаў прыватных школ малюнка і жывапісу ў Віцебску і Мінску. Для многіх сваіх вучняў яны сталі першымі і найважнейшымі педагогамі ў іх жыцці.

Выстава “Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі” створана на аснове жывапісных, графічных, скульптурных твораў са збораў установы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” і ўстановы культуры “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”.

Экспазіцыя ўяўляе сабой рэпрэзентацыю, у першай яе частцы, творчай спадчыны двух яркіх беларускіх жывапісцаў Юдэля Пэна і Якава Кругера, а ў другой частцы – творы цэлай плеяды іх вучняў: Марка Шагала, Восіпа Цадкіна, Давіда Якерсона, Алены Кабішчэр-Якерсон, Саламона Гершова, Яфіма Раяка, Льва Зевіна, Заіра Азгура, Саламона Юдовіна, Льва Лейтмана, Лазара Рана, Ісака Бароўскага, Пятра Явіча, Мішэля Кікоіна, Міхася Станюты, Ісака Мільчына і іншых – прадстаўнікоў самых розных мастацкіх плыняў і напрамкаў, якія стварылі “партрэт” нацыянальнай мастацкай школы Беларусі.

Выстава “Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі” будзе экспанавацца з 5 чэрвеня па 18 жніўня 2024 г. у выставачным корпусе музея (вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, залы 1 і 2).

Куратары выставы – Святлана Кот, загадчык аддзела беларускага мастацтва XX – пачатку XXI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Кацярына Калянкевіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX – пачатку XXI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

 

іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь