Юлія Уладзіміраўна Лісай, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Мастацкага музея, запрашае на сваю лекцыю «“Чуйнасць да сучаснасці”. Савецкія пейзажы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі», якая пройдзе ў рамках выставы “Расія-Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”!
Чакаем вас 28 лютага (пятніца) а 17:00 у выставачным корпусе Мастацкага музея (К. Маркса, 24), чацвёрты паверх, зала №4.