Юнацтва камсамольскае

Юнацтва камсамольскае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

25 кастрычніка 2018 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы “Юнацтва камсамольскае”, прымеркаванай да 100-годдзя УЛКСМ. У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 60 твораў з калекцыі музея.

Выстава “Юнацтва камсамольскае” прымеркавана да 100-годдзя УЛКСМ – Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі, які афіцыйна існаваў амаль 73 гады, з 29 кастрычніка 1918-га да канца верасня 1991 года (ЛКСМБ – Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі – арганізацыйна быў аформлены ў 1920 г.).

Экспазіцыю прадставяць больш за 60 работ жывапісу, графікі, скульптуры, створаных у перыяд з 1920-х па 1980-я гг. Калекцыя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь дазваляе паказаць камсамольскі рух гістарычна і тэматычна разнапланава – ад пачатку да апошняга дзесяцігоддзя і ў розных аспектах дзейнасці. Эпізоды грамадзянскай вайны, удзелу ў “ліквідацыі непісьменнасці”, індустрыалізацыі і калгасным руху, далучэння да розных сфер культуры адлюстраваны ў творах Б. Аракчэева, А. Глебава, Л. Зільбера, Ю. Пэна, А. Тычыны, А. Фінскага. Падзеі і героі ваенных гадоў адлюстраваны ў працах С. Вакара, В. Грамыкі, І. Давідовіча, В. Занковіча, Б. Івонцьева, М. Савіцкага. Удзел моладзі ў пасляваенным і далейшым будаўніцтве і вытворчасці, уздыме народнай гаспадаркі паказаны ў творах І. Ахрэмчыка, М. Бельскага, А. Бачкарова, В. Бароўкі, Л. Воранавай, П. Гаўрыленкі, В. Гроса, А. Лебядок-Ерамеевай, Л. Лейтмана, Л. Асядоўскага, У. Рынкевіча, В. Савіцкага, І. Ціханава, М. Чэпіка. Таксама знайшлі адлюстраванне ў мастацтве тэмы вучобы, адпачынку, спорту, службы ў Савецкай арміі – працы І. Грыгаровіча, В. Ждана, А. Заспіцкага, Г. Ізергіной, А. Кішчанкі, Р. Кудрэвіч, А. Кузняцова, Н. Лівенцавай, У. Новака, В. Пратасені, М. Селешчука.

іншыя выставы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы
Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Празрыстасць
Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея
Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея

Музей Дом Ваньковічаў