Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак

Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Заслужаны дзеяч мастацтваў Юрый Аляксандравіч Карачун (1931–1997) на працягу 20 гадоў кіраваў Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтай пасадзе легендарнага дырэктара Алену Васільеўну Аладаву. Алена Васільеўна сама выбрала яго сваім наступнікам, была перакананая, што гэта менавіта той чалавек, які працягне яе справу і прынясе карысць музею. І яна не памылілася. Юрый Аляксандравіч Карачун быў прызначаны дырэктарам Дзяржаўнага мастацкага музея БССР 12 снежня 1977 года і стаў сапраўдным музейшчыкам, з годнасцю вёў далей справу Алены Васільеўны Аладавай і ўнёс уклад у далейшае развіццё музея. У тыя 20 гадоў яго кіраўніцтва музеем адбылося шмат важных падзей: пачалося будаўніцтва другога корпуса, музей ператварыўся ў буйны музейны комплекс з філіяламі, расла калекцыя музея, выдаваліся каталогі музейных калекцый, альбомы.

Надзелены якасцямі кіраўніка і арганізатара, Юрый Аляксандравіч быў натурай творчай і не проста прафесійным мастаком, але мастаком па сваім характары, сваёй сутнасці. У 1947–1952 гадах ён вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава. У 1965 годзе скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта афармлення кнігі Маскоўскага паліграфічнага інстытута і атрымаў дыплом мастака-графіка.

За мастацкае афармленне кніг Ю. А. Карачун не раз атрымліваў дыпломы і ў Беларусі, і ў Маскве, а таксама быў узнагароджаны бронзавым медалëм ВДНГ СССР.

Творы мастака адрозніваюцца праўдзівасцю, шчырасцю, сардэчнасцю, лірызмам. У яго творчай спадчыне шмат акварэлей, рысункаў. З іх 20 знаходзіцца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. 19 графічных лістоў можна ўбачыць на выставе, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння мастака, а кампазіцыя “Зімовая раніца” прадстаўлена ў пастаяннай экспазіцыі музея.

Работы мастака Ю. А. Карачуна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, Літаратурным музеі Якуба Коласа, у прыватных калекцыях.

Выстава адкрыецца 13 сакавіка 2026 года а 17-й гадзіне на пераходнай галерэі (у прыбудове) па адрасе: вул. Леніна, 20а.

іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь