Юрый Несцерук “Прысвячэнне малой радзіме”

Юрый Несцерук “Прысвячэнне малой радзіме”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

1 лістапада а 17-й гадзіне адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Юрыя Міхайлавіча Несцерука “Прысвячэнне малой радзіме”.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы магілёўскага мастака, якія ён прысвяціў тэме малой радзімы.

Разважанні пра малую радзіму ёсць у жыцці кожнага чалавека, які пакінуў мясціны свайго дзяцінства. Як бы ні складалася жыццё такіх людзей у вялікім свеце, у іх ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знаходзяць супакаенне і адчуваюць нябачную падтрымку сваёй зямлі.

Для жыхароў горада – гэта родны горад і вуліца ў ім, для вяскоўцаў – сяло, вёска, невялікі дворык, дзе прайшлі бесклапотныя дзіцячыя гады. Куток прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё суцяшэння і спакою, пуня, калгасны сад, цэркаўка, чоўны на беразе, сцены старога замка.

З часам з'яўляецца жаданне не толькі захаваць памяць аб гэтых месцах у сваім сэрцы, але яшчэ і зрабіць для роднага краю нешта патрэбнае і слушнае, дапамагчы яму прыгожымі, бескарыслівымі справамі.

У сваіх працах мастак звяртае ўвагу гледача на культурную спадчыну краіны і важнасць яе захавання.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў