ВЫБРАНАЕ (жывапіс, графіка, скульптура з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

ВЫБРАНАЕ (жывапіс, графіка, скульптура з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

З 12 верасня 2026 года на новай пляцоўцы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у будынку па пр. Незалежнасці, 47 пачынае працу выстава «ВЫБРАНАЕ» (жывапіс, графіка, скульптура з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь).

Рашэннем Міністэрства культуры калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў перададзены Нацыянальнаму мастацкаму музею, а гэта больш за 6 тысяч твораў жывапісу графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аўтарскай фатаграфіі, плаката.

Выстава знаёміць толькі з невялікай колькасцю твораў са збору, які фарміраваўся Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў і яго папярэднікамі – Дырэкцыяй мастацкіх выстаў, шматфункцыянальным выставачным комплексам «На ростанях», Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва на працягу блізу 40 гадоў – з 1987-га па 2026 год. У экспазіцыі прадстаўлена звыш 40 работ 39-ці айчынных і замежных аўтараў, якія адлюстроўваюць мастацкую практыку дадзенага перыяду, з яе сэнсавымі і фармальнымі пошукамі.

Выказванні аўтараў у рамках традыцый рэалістычнай школы, філасофіі сюррэалізму, абстрактнага мастацтва выразна акрэслены ў работах Ігара Кашкурэвіча, Мацвея Басава, Георгія Скрыпнічэнкі, Аляксандра Салаўёва, яны дазваляюць прасачыць актуальныя для свайго часу тэндэнцыі сусветнага выяўленчага мастацтва. Перыяд з'яўлення першых творчых суполак праілюстраваны творамі ўдзельнікаў групы «Няміга-17» Анатоля Кузняцова, Сяргея Кірушчанкі, Зоі Літвінавай, Тамары Сакаловай. Тэхнічныя навіны, якія ствараюць умовы для развіцця мастацтва фатаграфіі, знайшлі адлюстраванне ў работах Ігара Саўчанкі, Вадзіма Качана, Віктара Жураўкова.

Значную частку экспазіцыі складаюць творы, перададзеныя ў дар: гэта жывапісныя палотны Аляксандра Родзіна, Людмілы Тардоф-Кальмаевай, Сяргея Цімохава, Міхаіла Рагалевіча. Замежнае мастацтва прадстаўлена работамі Дзмітрыя Лаўрэнцьева і Андрыуса Янулайціса (Латвія), Германа Бусса (Германія), Ганны Канфер (Расія), мастацтва маладых аўтараў – жывапіснымі палотнамі 2025 года, створанымі ў рамках пленэра, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі.  

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў